культурны прыметнік
-
гл. культура.
-
Які знаходзіцца на высокім узроўні культуры.
- Культурнае грамадства.
- Культурна (прыслоўе) паводзіць сябе сярод людзей.
-
Які звязаны з пашырэннем культуры, асветы.
- Культурная работа.
-
Вырашчаны чалавекам, не дзікарослы.
- Культурныя расліны.
- К. слой зямлі (слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэштак на месцах пасяленняў чалавека).
|| назоўнік: культурнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)