Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

конназаводства, , н.

Развядзенне пародзістых коней на конных заводах.

|| прым. конназаводскі, .

коннік, , м.

  1. Той, хто едзе на кані вярхом; верхавы.

  2. Конны воін, кавалерыст.

конніца, , ж.

Коннае войска, кавалерыя.

конны, .

  1. гл. конь.

  2. Які прыводзіцца ў рух коньмі.

    • Конная касілка.
  3. Які мае адносіны да конніцы, кавалерыйскі.

    • К. ўзвод.
    • К. атрад.

консул, , м.

  1. Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай другой дзяржавы.

    • Генеральны к.
  2. У старажытным Рыме і ў Францыі (у першыя гады 19 ст.): тытул адной з вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. консульскі, .

  • Консульскія паўнамоцтвы.

консульства, , н.

  1. Дыпламатычнае прадстаўніцтва на чале з консулам (у 1 знач.).

  2. Пасада або час кіравання консула (у 2 знач.).

|| прым. консульскі, .

контр... прыстаўка.

Утварае назоўнікі і дзеясловы са значэннем накіраванасці супраць чаго-н., супраць дзеяння чаму-н., напр. контрагент, контрманеўр, контрпрапаганда.

контра, , ж. (разм.).

Тое, што і контррэвалюцыянер.

контрагент, , м. (спец.).

Асоба або ўстанова, якія ўзялі на сябе пэўныя абавязкі па дагавору.

|| прым. контрагенцкі, .

контратака, , ж.

Сустрэчная атака, якую арганізоўваюць з мэтай адбіць наступаючага ворага або перайсці ў наступленне самім.

  • Перайсці ў контратаку.