консул назоўнік | мужчынскі род
-
Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай другой дзяржавы.
- Генеральны к.
-
У старажытным Рыме і ў Францыі (у першыя гады 19 ст.): тытул адной з вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.
|| прыметнік: консульскі.
- Консульскія паўнамоцтвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)