Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галоўка, ✂, ж.

  1. гл. галава.

  2. Шарападобны або прадаўгаваты канец чаго-н., шляпка.

    • Г. канюшыны.
    • Г. лену.
  3. мн. Пярэдняя частка саней.

    • Пакласці мяшок у галоўкі.
  4. мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.

    • Паставіць у ботах новыя галоўкі.

галоўнакамандуючы, ✂, м.

Галоўны начальнік армій якога-н. фронту.

  • Вярхоўны г. (начальнік узброеных сіл дзяржавы ў час вайны).

галоўны, ✂.

  1. Самы важны, асноўны.

    • Г. тэзіс даклада.
    • Галоўная гераіня п’есы.
  2. Які ўзначальвае каго-, што-н., старшы па службе.

    • Г. інжынер завода.
    • Г. сказ (у граматыцы: сказ, які мае пры сабе даданы).

галубіць, ✂; незак. (нар.-паэт.).

Песціць, мілаваць, лашчыць.

  • Г. дзіця.

галубка, ✂, ж.

  1. Самка голуба.

  2. Ласкавы зварот да жанчыны (разм.).

галубцы, ✂, м.

Страва з фаршу, тушанага ў капусных лістах.

галубяня, ✂ і галубянё, ✂, н.

Птушаня голуба.

галубятнік, ✂, м.

Любіцель галубоў.

галубятня, ✂, ж.

Памяшканне для дамашніх галубоў, якое робіцца на гарышчы, у падстрэшшы.

галун, ✂, м.

  1. Залатая, сярэбраная або мішурная тасьма, якая нашываецца на форменнае адзенне.

  2. Нашыўка з гэтай тасьмы.

|| прым. галунны, ✂.