Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упраўны, .

Спрытны і жвавы ў рабоце.

  • У. чалавек.

|| наз. упраўнасць, .

упрыгажэнне, , н.

  1. гл. упрыгожыць.

  2. Прадмет для аздаблення каго-, чаго-н.

    • Ляпныя ўпрыгажэнні.

упрыгажэнства, , н.

У архітэктуры, а таксама ў мастацкай і публіцыстычнай мове: імкненне да лішніх, неапраўданых аздабленняў.

  • Выразная мова, тонкі гумар не патрабуюць упрыгажэнства.

упрыглядку, прысл. (жарт.).

Пра чаяпіцце: без цукру, толькі гледзячы на цукар.

  • Піць чай у.

упрыгожанне, , н.

  1. гл. упрыгожыць.

  2. Тое што і упрыгажэнне (у 1 знач.).

упрыгожыцца, ; зак.

Набыць прыгожы, святочны выгляд.

  • Упрыгожыўся горад да свята.

|| незак. упрыгожвацца, .

упрыгожыць, ; зак.

Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, зрабіць прыгажэйшым, ярчэйшым.

  • У. сукенку вышыўкай.
  • У. жыццё каму-н. (перан.).

|| незак. упрыгожваць, .

|| наз. упрыгожванне, .

|| наз. упрыгажэнне, і упрыгожанне, .

упрыкуску, прысл.

Адкусваючы па кавалачках цукар (у адрозненне ад «унакладку»).

  • Піць чай у.

упрысядкі, прысл.

Танцаваць, прысядаючы з папераменным выкідваннем ног.

упрытык, прысл. (разм.).

Шчыльна прымыкаючы, ушчыльную.

  • Пуня стаіць у. да хлява.