Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

увезці, ✂; зак.

Везучы, даставіць куды-н., унутр чаго-н.

  • У тавары з-за мяжы.

|| незак. увозіць, ✂.

|| наз. увоз, ✂.

|| прым. увазны, ✂.

  • Увазная пошліна.

увекавечыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць навекі памятным, праславіць.

    • У падзеі ў творах мастацтва.
  2. Зрабіць нязменным, устойлівым, даўгавечным.

|| незак. увекавечваць, ✂.

|| наз. увекавечанне, ✂.

увенчваць, ✂; незак.

  1. Ушаноўваць вянком, лаўрамі.

    • У. чэмпіёна лаўровым вянком.
  2. Тое, што і вянчаць (у 2 знач.).

|| зак. увянчаць, ✂.

|| наз. увенчванне, ✂.

увераваць, ✂; зак. (кніжн.).

Канчаткова паверыць у што-н.

  • У у поспех.

уверадзіць, ✂; зак.

Стаміць працай або пакалечыць, параніць.

  • У руку.

уверсе, прысл.

У верхняй частцы, у вышыні.

  • У над дзвярыма была вялікая шчыліна.

уверх, прысл.

  1. У вышыню, увысь; у напрамку да верхняй часткі чаго-н.

    • Полымя ўзвіваецца ў.
    • Сцежка вяла ў., на ўзгорак.
  2. Унутраным бокам наверх ці ніжняй часткай прадмета ўгору.

    • Вывернуць кажух у. шэрсцю.
    • На беразе ляжала лодка ў. дном.
  3. У напрамку да вытоку ракі, супраць цячэння.

    • У па Дняпры.

◊

  • Уверх дном (разм.) — не так, як трэба (пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку).

уверцюра, ✂, ж.

  1. Музычны ўступ да оперы, балета, драмы і пад.

    • Оперная у.
  2. Музычны твор, які складаецца з адной часткі і адносіцца да праграмнай музыкі.

|| прым. уверцюрны, ✂.

увесну, прысл. (разм.).

Вясной.

увесці, ✂; зак.

  1. каго-што ў што. Прымусіць увайсці, прывесці куды-н.

    • У войскі ў горад.
    • У. карову ў хлеў.
  2. што ў што. Уліць, упусціць, умяшаць унутр чаго-н.

    • У глюкозу.
  3. каго-што ў што. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным або ўжывальным.

    • У ў бой новыя сілы.
    • У. канал у эксплуатацыю.
    • У. мяч у гульню.
  4. каго (што) у што. Уцягнуць у што-н.; прычыніць каму-н. што-н.

    • У ў выдаткі.
    • У. ў грэх.
  5. каго (што) у што. Дапамагчы асвоіцца з чым-н., азнаёміць.

    • У ў свае планы.
  6. Устанавіць, пакласці пачатак чаму-н.

    • У самаабслугоўванне.
    • У. надзвычайнае становішча.

|| незак. уводзіць, ✂.

|| наз. увядзенне, ✂ і увод, ✂.