Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стаматолаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па стаматалогіі.

стамеска, ✂, ж.

Сталярская прылада з тонкім пляскатым долатам для выбірання пазоў.

|| прым. стамесачны, ✂.

стаміць, ✂; зак.

Давесці да стомленасці; замарыць.

  • Доўгае падарожжа вельмі стаміла.

|| незак. стамляць, ✂.

стамленне, ✂, н.

Страта сіл; зморанасць, стома.

  • Адчуць с.

стамляльнасць, ✂, ж.

Схільнасць арганізма стамляцца.

  • Хуткая с. арганізма.

стамляцца, ✂; незак.

Тое, што і таміцца (у 1 знач.).

стан​1, ✂, м.

Форма тулава, постаць чалавека.

  • Стройны с.

стан​2, ✂, м.

  1. Лагер, месца стаянкі.

    • Рыбацкі с.
    • Палявы с. (у калгасах і саўгасах: пункт з жылымі і вытворчымі памяшканнямі на аддаленых палях).
  2. Войска, адзін з ваюючых бакоў.

    • Варожы с.
  3. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.

  4. Саслоўе, сацыяльны слой (разм.).

    • Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.

|| прым. станавы, ✂.

  • С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).

стан​3, ✂, м.

  1. Вялікая машына або сістэма машын для атрымання буйных металічных вырабаў.

    • Пракатны с.
  2. Спецыяльны камплект вырабаў з дрэва.

    • С. колаў.

стан​4, ✂, м.

У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае розныя адносіны паміж суб’ектам і аб’ектам дзеяння.

  • Залежны с.
  • Незалежны с.

|| прым. станавы, ✂.