стан2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Лагер, месца стаянкі.

    • Рыбацкі с.
    • Палявы с. (у калгасах і саўгасах: пункт з жылымі і вытворчымі памяшканнямі на аддаленых палях).
  2. Войска, адзін з ваюючых бакоў.

    • Варожы с.
  3. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.

  4. Саслоўе, сацыяльны слой (размоўнае).

    • Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.

|| прыметнік: станавы.

  • С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)