Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэгрэс, , м. (кніжн.).

Упадак у развіцці чаго-н., рух назад; проціл. прагрэс.

рэгрэсіраваць, ; незак. (кніжн.).

Ісці па шляху рэгрэсу, пагаршэння.

рэгрэсіўны, (кніжн.).

Які з’яўляецца рэгрэсам, вядзе да рэгрэсу.

  • Р. працэс.

|| наз. рэгрэсіўнасць, .

рэгуліроўшчык, , м.

Работнік, спецыяліст, які займаецца рэгуліроўкай чаго-н.

  • Р. дарожнага руху.
  • Р. механізмаў.

|| ж. рэгуліроўшчыца, .

|| прым. рэгуліроўшчыцкі, .

рэгуляваць, ; незак.

  1. Упарадкоўваць, наладжваць.

    • Р. узаемаадносіны.
  2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму.

    • Р. дарожны рух.
    • Р. цэны.
  3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу.

    • Р. ход машыны.
    • Р. матор.

|| зак. урэгуляваць, і адрэгуляваць, .

|| наз. рэгуляванне, , рэгуляцыя, і рэгуліроўка, .

|| прым. рэгуляцыйны, , рэгулятарны, і рэгуліровачны, .

  • Рэгуляцыйныя работы.
  • Рэгулятарныя функцыі гармонаў.
  • Рэгуліровачны пост.

рэгулярны, .

  1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.

    • Р. агляд.
    • Рэгулярнае харчаванне.
  2. Які мае правільную і пастаянную арганізацыю.

    • Рэгулярныя войскі.

|| наз. рэгулярнасць, .

рэгулятар, , м.

  1. Прыбор для рэгулявання чаго-н. (спец.).

  2. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго-н.

    • Р. цэн.

рэд...

Першая частка складаных слоў са знач. рэдакцыйны, напр. рэдкалегія, рэдсавет, рэдпадрыхтоўка.

рэдагаваць, ; незак.

  1. Правяраць і выпраўляць тэкст пры падрыхтоўцы да друку.

    • Р. артыкул.
  2. Кіраваць выданнем чаго-н.

    • Р. штогоднік.

|| зак. адрэдагаваць, .

|| наз. рэдагаванне, і рэдакцыя, .

  • Рэдагаванне тэксту.
  • Манаграфія пад рэдакцыяй прафесара.

|| прым. рэдакцыйны, .

  • Рэдакцыйная калегія.

рэдактар, , м.

Чалавек, які рэдагуе што-н.; спецыяліст па рэдагаванню.

  • Р. газеты.
  • Адказны р.
  • Тэхнічны р.

|| ж. рэдактарка, .

|| прым. рэдактарскі, .