рэгуляваць, ✂; незак.

  1. Упарадкоўваць, наладжваць.

    • Р. узаемаадносіны.
  2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму.

    • Р. дарожны рух.
    • Р. цэны.
  3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу.

    • Р. ход машыны.
    • Р. матор.

|| зак. урэгуляваць, ✂ і адрэгуляваць, ✂.

|| наз. рэгуляванне, ✂, рэгуляцыя, ✂ і рэгуліроўка, ✂.

|| прым. рэгуляцыйны, ✂, рэгулятарны, ✂ і рэгуліровачны, ✂.

  • Рэгуляцыйныя работы.
  • Рэгулятарныя функцыі гармонаў.
  • Рэгуліровачны пост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)