Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэкарацыя, ✂, ж.

Жывапісны або архітэктурны малюнак месца і абставін сцэнічнага дзеяння.

  • Д. першага акта.

◊

  • Перамена дэкарацый — аб змяненні абставін, становішча спраў; агульнага выгляду чаго-н.

|| прым. дэкарацыйны, ✂.

дэкаціраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Апрацаваць (апрацоўваць) шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой, каб яна не збягалася ад сырасці.

|| наз. дэкаціроўка, ✂.

|| прым. дэкаціровачны, ✂.

дэкваліфікавацца, ✂; зак.

Страціць кваліфікацыю, прафесійныя веды і вопыт.

|| наз. дэкваліфікацыя, ✂.

дэкламаваць, ✂; незак.

Выразна, па-майстэрску чытаць мастацкія творы.

  • Д. паэмы Янкі Купалы.

|| зак. прадэкламаваць, ✂.

|| наз. дэкламацыя, ✂.

|| прым. дэкламацыйны, ✂.

дэкламатар, ✂, м.

Артыст, які выступае з дэкламацыяй, той, хто дэкламуе.

|| прым. дэкламатарскі, ✂.

  • Дэкламатарскае майстэрства.

дэклараваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Афіцыйна абвясціць (абвяшчаць) дэкларацыю аб чым-н. (у 1 знач.).

  • Д. дзяржаўную незалежнасць.

дэкларатыўны, ✂.

  1. Які мае форму дэкларацыі (у 1 знач.), урачысты.

    • Дэкларатыўная заява.
  2. На словах, знешні.

    • Усе яго абяцанні носяць д. характар.

|| наз. дэкларатыўнасць, ✂.

дэкларацыя, ✂, ж.

  1. Афіцыйная або ўрачыстая праграмная заява (кніжн.).

    • Урадавая д.
    • Д. аб дзяржаўным суверэнітэце.
  2. Назва некаторых афіцыйных дакументаў з паведамленнем якіх-н. патрэбных звестак.

    • Гандлёвая д.
    • Таможная д.

|| прым. дэкларацыйны, ✂.

дэкласаваны, ✂.

Які страціў усякую сувязь са сваім класам, не прымае ніякага ўдзелу ў грамадскай вытворчасці; які маральна апусціўся і разбэсціўся.

  • Дэкласаваныя элементы.

|| наз. дэкласаванасць, ✂.

дэкласавацца, ✂; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) дэкласаваным.