Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарлапан, ✂, м.

Той, хто гарлапаніць; крыкун.

гарлапаніць, ✂; незак. (разм.).

Моцна крычаць, спяваць.

  • Г. на ўсю вуліцу.

гарласты, ✂ (разм.).

З моцным, крыклівым голасам.

  • Г. хлопец.

|| наз. гарластасць, ✂.

гарлахват, ✂, м. (разм.).

Той, хто груба, настырна дамагаецца для сябе найбольшай выгады.

гарлач, ✂, м. (абл.).

Гліняны гладыш з вузкім горлам для малака.

|| памянш. гарлачык, ✂.

|| прым. гарлачны, ✂.

гарлачык, ✂, м.

  1. гл. гарлач.

  2. Вадзяная лілія.

|| прым. гарлачыкавы, ✂.

гарляк, ✂, м. (разм.).

  1. Тое, што і дыхальнае горла.

  2. Кадык.

|| прым. гарлячны, ✂.

гарманізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Пабудаваць (будаваць) акорды (музычнага твора) згодна з правіламі гармоніі.

|| наз. гарманізацыя, ✂.

гарманіраваць, ✂; незак.

Адпавядаць, супадаць, быць у сугучнасці.

  • Канец апавядання гарманіруе з пачаткам.
  • Музыка гарманіруе з паэзіяй.

гарманіст, ✂, м.

Той, хто іграе на гармоніку.

|| прым. гарманісцкі, ✂.