Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галіць, ; незак.

Зразаць брытвай валасы, брыць.

  • Г. бараду.

|| зак. пагаліць, .

|| звар. галіцца, .

|| зак. пагаліцца, .

|| наз. галенне, .

галка1, , ж.

Птушка сямейства крумкачовых з шэра-сіня-чорным апярэннем.

|| памянш. галачка, .

|| прым. галчыны, .

галка2, , ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.).

|| памянш. галачка, .

|| прым. галачны, .

галкіпер, , м.

Тое, што і варатар.

|| прым. галкіперскі, .

галлё, і голле, , н., зб.

Дробнае сучча, сухія галіны дрэў.

  • Назбіраць галля (голля).

галодны, .

  1. Які адчувае голад, ненакормлены.

    • Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).
  2. Выкліканы голадам.

    • Галодная смерць.
  3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны.

    • На год два Юр’і, ды абодва дурні: увосень халодны, а вясной галодны (прыказка).
  4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця.

    • Г. край.

  • На галодны зуб (жывот) (разм.) — будучы галодным.

галон, , м.

У Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах: мера ёмістасці і аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел (ад 3,5 да 4,5 л).

галоп, , м.

  1. Бег каня наўскач.

    • Скакаць галопам.
  2. Даўнейшы танец, а таксама музыка да яго.

    • Зайграй г.

|| прым. галопны, .

галосны, .

Пра гукі мовы (а, о, е, і, у, ы), якія ўтвараюцца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота.

  • Г. гук.
  • Ненаціскныя галосныя (наз.).

галоў...

Скарачэнне, якое ўжываецца ў назвах устаноў і асоб у значэнні галоўны, напр. галоўурач; галоўнае, напр. галоўупраўленне.