Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

газаправод, ✂, м.

Трубаправод для перадачы газу​1 (у 1 і 2 знач.) на адлегласць.

|| прым. газаправодны, ✂.

газасховішча​1, ✂, н.

Спецыяльнае памяшканне, дзе можна схавацца людзям ад атрутных газаў у час прымянення іх праціўнікам пры нападзенні.

газасховішча​2, ✂, н.

Збудаванне дня захавання газу​1 (у 1 і 2 знач.) і рэгулявання яго падачы.

газаўшчык, ✂, м.

Работнік па газіфікацыі і абслугоўванню газавых установак.

|| прым. газаўшчыцкі, ✂.

газель​1, ✂, ж.

Невялікая стройная жывёліна з пароды антылоп, якая хутка бегае і мае рогі лірападобнай формы.

|| прым. газеліны, ✂ і газелін, ✂.

газель​2, ✂, ж.

Запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.

|| прым. газельны, ✂.

газета, ✂, ж.

Перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне інфармацыйнага характару.

  • Купіць газету.
  • Працаваць у газеце.

|| прым. газетны, ✂.

газетчык, ✂, м.

  1. Супрацоўнік газеты (разм.).

  2. Вулічны прадавец газет.

|| ж. газетчыца, ✂.

газік, ✂, м. (разм.).

Усюдыходны легкавы аўтамабіль (ад назвы Горкаўскага аўтамабільнага завода (ГАЗ)).

газіраваць, ✂; незак.

Насычаць (вадкасць) газам (у 1 знач.).

  • Г. ваду.

|| наз. газіраванне, ✂ і газіроўка, ✂.

  • Г. вады.