Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вывеславаць, ; зак.

Грабучы вёсламі, выплысці.

  • В. на сярэдзіну ракі.

вывесці1, ; зак.

  1. Ведучы, накіраваць куды-н., выдаліць адкуль-н.

    • В. войскі на парад.
    • В. дзяцей на двор.
    • В. каня з канюшні.
    • В. з бяды (перан.).
  2. каго-што з чаго. Выключыць, прымусіць выбыць.

    • В. з гульні.
    • В. з саставу прэзідыума.
  3. перан., каго (што), з чаго. Уздзейнічаючы якім-н. чынам, прывесці ў які-н. стан, становішча.

    • В. з раўнавагі (пазбавіць раўнавагі, спакою).
    • В. з цярпення (раздражніць).
    • В. з сябе (давесці да страты самавалодання).
  4. Знішчыць, вынішчыць.

    • В. жукоў.
    • В. плямы на паліто.
  5. Зрабіць вывад, прыйсці да чаго-н. разважаннем.

    • В. формулу.

|| незак. выводзіць, .

|| наз. вывядзенне, , вывад, і вывадка, .

вывесці2, ; зак.

  1. Распладзіць, выседзець з яйца (птушанят).

    • В. куранят.
  2. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, пароду жывёл, птушак).

    • В. новы сорт яблыкаў.
  3. Збудаваць, паставіць.

    • В. комін.
  4. Старанна адлюстраваць, а таксама старанна вымавіць ці праспяваць.

    • В. літару.
    • В. трэль.
  5. Апісаць у мастацкім творы.

    • В. вобраз сучасніка.

|| незак. выводзіць, .

вывесціся1, ; зак.

  1. Перастаць існаваць; выйсці з ужытку.

    • Вывелася рыба ў сажалцы.
    • Такія звычаі ўжо даўно вывеліся.
  2. Знікнуць, знішчыцца, аказацца выведзеным (гл. вывесці​1 ў 4 знач.).

    • Плямы вывеліся.

|| незак. выводзіцца, .

вывесціся2, ; зак.

Пра птушанят, насякомых: паявіцца на свет.

|| незак. выводзіцца, .

выветраць, ; зак.

  1. Пазбавіцца вільгаці, высахнуць.

    • Гной выветраў.
  2. Тое, што і выветрыцца (у 1 знач.).

выветрыцца, ; зак.

  1. Разбурыцца пад уплывам атмасферных ваганняў (пра горныя пароды).

  2. Знікнуць пад уздзеяннем свежага паветра або ветру.

    • Чад выветрыўся.
    • В. з памяці (перан.).

|| незак. выветрывацца, .

|| наз. выветрыванне, .

  • В. горных парод.

выветрыць, ; зак.

  1. Разбурыць пад уздзеяннем ветру, пад уплывам атмасферных ваганняў.

    • Вецер выветрыў торф.
  2. Прымусіць што-н. знікнуць праветрываннем або пад уздзеяннем ветру.

    • В. смурод.

|| незак. выветрываць, .

|| наз. выветрыванне, .

вывіх, , м.

Зрушэнне косці ў суставе, а таксама месца, дзе адбылося такое зрушэнне.

  • В. рукі.
  • Фармалістычныя вывіхі ў творчасці (перан.).

вывіхнуцца, ; зак.

Зрушыцца ў суставе.

  • Палец вывіхнуўся.