вывесці2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Распладзіць, выседзець з яйца (птушанят).

    • В. куранят.
  2. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, пароду жывёл, птушак).

    • В. новы сорт яблыкаў.
  3. Збудаваць, паставіць.

    • В. комін.
  4. Старанна адлюстраваць, а таксама старанна вымавіць ці праспяваць.

    • В. літару.
    • В. трэль.
  5. Апісаць у мастацкім творы.

    • В. вобраз сучасніка.

|| незакончанае трыванне: выводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)