Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

страхоўшчык, , м.

Установа, якая бярэ на сябе абавязкі па выплаце страхавой кампенсацыі страхавальшчыку страхавальніку.

страхоцце, , н. (разм.).

  1. Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае; нешта пачварнае, брыдкае.

  2. Пра вельмі непрыгожага, з брыдкім тварам чалавека.

страціцца, ; зак.

  1. Згубіцца, знікнуць.

    • Страціліся сілы.
    • Страцілася надзея.
  2. Растраціцца, патраціцца.

    • За гэту паездку я надта страцілася.

|| незак. страчвацца, .

страціць, ; зак.

  1. Застацца без каго-, чаго-н.

    • С. нагу.
    • С. сябра.
    • С. кроў (пры раненні).
  2. Без карысці, марна патраціць што-н. (пра час, грошы і пад.).

    • С. цэлы месяц.
    • С. многа грошай без патрэбы.
  3. Не захаваць, не зберагчы што-н.

    • С. сілы і здароўе.
  4. Часткова або поўнасцю пазбавіцца якіх-н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад.

    • С. надзею.
    • С. давер.
    • С. сувязь.
  5. Збіцца з дарогі, згубіць след.

    • С. сцежку.

  • Страціць ласку ў каго — перастаць быць у пашане, павазе.

  • Страціць прытомнасць — абамлець, самлець.

  • Страціць розум — здурнець.

|| незак. страчваць, .

страчавышыты, , (спец.).

Упрыгожаны вышыўкай ці ажурнай строчкай.

  • Страчавышытыя вырабы.

страчок, , м.

Ядомы грыб, падобны на смаржок.

|| прым. страчковы, .

страчыць, ; незак.

  1. Шыць, вышываць суцэльным швом, шыць на машыне.

    • С. сукенку.
    • С. цэлы вечар.
  2. Хутка, паспешна пісаць (разм.).

    • С. сачыненне.
  3. перан. Страляць (з аўтаматычнай зброі).

    • С. з кулямёта.

|| зак. настрачыць, і прастрачыць, .

страшны, .

  1. Які выклікае пачуццё страху.

    • С. звер.
    • Страшнае здарэнне.
    • Страшна (прысл.) у лесе перад навальніцай.
    • У жыцці было і страшнае (наз.).
  2. Вельмі вялікі або моцны па ступені праяўлення чаго-н., значны (разм.).

    • С. холад.
    • С. выбух скалануў паветра.

страшыдла, , н. (разм.).

  1. Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд, страхоцце.

  2. перан. Той, хто (або тое, што) выклікае страх, пужала.

страшыць, ; незак.

Прымушаць баяцца каго-, чаго-н., выклікаць у каго-н. страх.

  • С. дзяцей.