Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэкада, ✂, ж.

  1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; трэцяя частка месяца.

    • Першая д. мая.
  2. Дзесяць дзён, у якія праводзіцца якое-н. грамадскае мерапрыемства.

    • Д. беларускага мастацтва ў Маскве.

|| прым. дэкадны, ✂.

  • Д. графік.

дэкаданс, ✂, м. (кніжн.).

  1. Заняпад, культурны рэгрэс.

  2. Тое, што і дэкадэнцтва.

дэкадэнцтва, ✂, н.

Агульная назва нерэалістычных напрамкаў у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., якія характарызуюцца ўпадніцтвам,; крайнім індывідуалізмам.

|| прым. дэкадэнцкі, ✂.

дэкальтаваны, ✂.

  1. Які мае дэкальтэ.

    • Дэкальтаванае плацце.
  2. Апрануты ў плацце з выразам, які адкрывае шыю, грудзі, плечы.

    • Перад люстэркам прыхарошвалася дэкальтаваная дама.

дэкальтэ, нескл., н.

  1. Вялікі выраз у верхняй частцы жаночага адзення, які адкрывае шыю, плечы, верхнюю частку грудзей.

    • Глыбокае д.
  2. нязм. Пра жаночае плацце з такім выразам.

    • Плацце д.

дэкан, ✂, м.

Кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

  • Д. філалагічнага факультэта універсітэта.

|| прым. дэканскі, ✂.

дэканат, ✂, м.

Кіраўніцтва факультэта, якое ўзначальвае дэкан.

|| прым. дэканацкі, ✂.

дэкараваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Надаць (надаваць) чаму-н. прыгожы выгляд знешнім убраннем.

  • Д. залу кветкамі.

|| зак. задэкараваць, ✂.

дэкаратар, ✂, м.

  1. Мастак, які піша дэкарацыі, афармляе сцэну, здымачную пляцоўку.

  2. Спецыяліст па ўпрыгожванню будынкаў, памяшканняў.

|| прым. дэкаратарскі, ✂.

дэкаратыўны, ✂.

  1. Прызначаны для ўпрыгожання чаго-н.

    • Д. жывапіс.
    • Дэкаратыўныя расліны.
  2. Жывапісны, маляўнічы.

    • Д. від.

|| наз. дэкаратыўнасць, ✂.