Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дылёўка, ✂, ж. (разм.).

Тоўстая дошка.

  • Аканіцы зроблены з дылёвак.

|| прым. дылёвачны, ✂.

дыліжанс, ✂, м.

Мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты да пашырэння чыгуначных і аўтамабільных зносін.

|| прым. дыліжансавы, ✂.

дылогія, ✂, ж.

Два творы аднаго аўтара (пісьменніка, музыканта), якія аб’яднаны агульнай задумкай і пераемнасцю сюжэта.

|| прым. дылагічны, ✂.

дыля, ✂, ж.

Тое, што і дылёўка.

|| прым. дыльны, ✂.

дым, ✂, м.

Лятучыя прадукты гарэння з дробнымі часцінкамі вугалю, што ўзнімаюцца ў паветра ў выглядзе цёмных клубоў.

  • Не бывае дыму без агню (з нар.).

◊

  • Пайсці з дымам (разм.) — марна прапасці.

  • Пускаць дым у вочы (разм.) — ствараць ілжывае ўражанне аб чым-н.

  • У дым (разм.) — зусім, канчаткова.

|| памянш. дымок, ✂.

|| прым. дымавы, ✂.

  • Дымавая заслона.
  • Дымавая шашка.

дыма...

Першая частка складаных сяоў, якая адпавядае па значэнню словам: дым, дымавы, напр. дымаадвод, дымаадсос, дымагарны, дымагенератар, дымамаскіроўка, дымамёт, дыманепранікальны, дымаўлоўнік, дымаход.

дымагарны, ✂:

  • дымагарная труба (спец.) — труба ў паравым катле, па якой праходзяць з топкі газы, што абаграваюць кацёл.

дымар, ✂, м.

Прылада для акурвання пчол дымам.

|| прым. дымарны, ✂.

дымаход, ✂, м.

Канал для выхаду дыму з печы (топкі) у комін.

|| прым. дымаходны, ✂.

дымець, ✂; незак.

Дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму; выпускаць дым.

  • Печка пачала д.
  • Яшчэ дымелі галавешкі.