Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гукапранікальны, ✂.

Які лёгка прапускае гукі, шумы.

  • Гукапранікальныя сцены.

|| наз. гукапранікальнасць, ✂.

гукарад, ✂, м. (спец.).

Рад музыкальных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці.

|| прым. гукарадны, ✂.

гукаспалучэнне, ✂, н.

Спалучэнне гукаў мовы.

гукаўлоўнік, ✂, м.

Прыбор для ўлоўлівання гукаў, шуму, гулу самалёта, падводнай лодкі і пад.

гукаць, ✂; незак.

  1. Клікаць, зваць, падзываць.

    • — Мама! Ідзі, — гукае дачка. ;
  2. Гучна гаварыць, крычаць.

|| аднакр. гукнуць, ✂.

|| наз. гуканне, ✂.

гул, ✂, м.

Аддалены працяжны шум.

  • Падземны г.

гулец, ✂, м. (разм.).

Удзельнік якой-н. гульні (спартыўнай, картачнай і пад.).

гулі, ✂, н. (разм.).

  1. Гулянне, забава.

    • Пайсці на г.
  2. Марнае правядзенне часу.

    • Г. не аднаго ў лапці абулі (прыказка).

гулкі, ✂.

  1. Выразны па гуку, чутны здалёк.

    • Гулкія крокі.
  2. З моцным рэзанансам.

    • Гулкая зала.

|| наз. гулкасць, ✂.

гуллівы, ✂.

Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы.

  • Г. настрой.
  • Гуллівае дзіця.

|| наз. гуллівасць, ✂.