Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галёрка, , ж. (разм.).

Тое, што і галерэя (у 2 знач.).

  • Білеты на галёрку.

|| прым. галёрачны, .

галёш, , м.

Нізкі гумавы абутак, які адзяваецца паверх другога абутку для засцярогі ад сырасці.

|| прым. галёшны, .

галіна1, , ж.

  1. Тонкі адростак на ствале дрэва.

    • Бярозавая г.
  2. Лінія роднасці ў радаслоўнай.

    • Бакавая г. роду.

|| памянш. галінка, .

|| прым. галінкавы, .

|| прым. галінавы, .

галіна2, , ж.

  1. Асобная вобласць навукі, дзейнасці, творчасці.

    • Важнейшыя галіны народнай гаспадаркі.
  2. Тое, што і галіна (у 1 знач.).

|| прым. галіновы, .

галінасты, .

З вялікімі галінамі, разгалісты.

  • Г. дуб.

|| наз. галінастасць, .

галіністы, .

З вялікай колькасцю галін, адросткаў.

  • Г. саджанец.

|| наз. галіністасць, .

галініцца, ; незак.

Пускаць адросткі, абрастаць галінамі.

  • Яблынька галініцца.

|| наз. галіненне, .

галіфэ, нескл., н.

Штаны, якія аблягаюць калені і расшыраюцца ўгару.

галіцца, ; незак. (разм.).

Квапіцца, імкнуцца завалодаць чым-н.

  • Г. на чужое дабро.

галіцызм, , м.

Слова ці выраз, запазычаныя з французскай мовы або пабудаваныя на ўзор французскай мовы.