Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

газа, , ж.

Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты і служыць для асвятлення.

|| прым. газавы, .

  • Газавая бочка.
  • Газавая лямпа (якая дзейнічае пры дапамозе газы).

газа...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам газ​1 (у 1 і 2 знач.), газавы, напр. газаабмен, газаасвятленне, газаапаратура, газапаглынальнік, газасховішча, газаўтварэнне.

газават, , м.

У мусульман: завешчаная Каранам свяшчэнная вайна супраць іншаверцаў.

газаваць, ; незак. (разм.).

Павялічваць скорасць машыны, самалёта і пад.

|| аднакр. газануць, .

газавік, , м. (разм.).

Тое, што і газаўшчык.

газагенератар, , м.

Апарат для ператварэння цвёрдага паліва ў гаручы газ.

|| прым. газагенератарны, .

газалін, , м.

Вадкі прадукт перагонкі нафты; неачышчаны бензін.

|| прым. газалінавы, .

газамер, , м. (спец.).

Прыбор для вызначэння колькасці зрасходаванага газу (у 1 і 2 знач.).

|| прым. газамерны, .

газаносны, .

Які змяшчае ў сабе прыродны газ​1 (у 1 знач.).

  • Г. пласт.

|| наз. газаноснасць, .

газападобны, .

Які мае фізічныя ўласцівасці газу​1 (у 1 знач.); падобны на газ​1 (у 1 знач.).

  • Газападобнае паліва.

|| наз. газападобнасць, .