Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праплысці, і праплыць, ; зак.

  1. Плывучы, пераадолець якую-н. адлегласць або мінуць.

    • П. пяцьсот метраў.
    • П. востраў.
    • У паветры праплыў дырыжабль.
  2. перан. Прайсці важнай, плаўнай паходкай (разм. жарт.).

    • Жанчына праплыла па пакоі.
  3. перан. Прайсці, перанесціся, ідучы адно за другім.

    • Перад вачамі праплылі малюнкі дзяцінства.

|| незак. праплываць, .

праплыў, , м. (спец.).

Тое, што і заплыў.

  • П. на пяцьсот метраў.

прапорцыя, , ж.

  1. У матэматыцы: роўнасць дзвюх адносін (у 2 знач.).

    • Арыфметычная п.
    • Геаметрычная п.
  2. Пэўныя суадносіны частак паміж сабой.

    • Правільныя прапорцыі ў частках пабудовы.

прапрадзед, , м.

Бацька прадзеда ці прабабкі.

прапражыцца, ; зак.

Добра спражыцца.

  • Гарох прапражыўся.

прапражыць, ; зак.

  1. Добра спражыць.

    • П. боб.
  2. Правесці які-н. час, пражачы што-н.

    • Увесь вечар прапражыла гарох.

прапрасаваць, ; зак.

  1. Старанна разгладзіць (прасам).

    • П. кашулю.
  2. Правесці які-н. час, прасуючы (гл. прасаваць 1) што-н.

|| незак. прапрасоўваць, .

прапрацаваць, ; зак.

  1. Правесці які-н. час, працуючы дзе-н.

    • П. пяць гадоў.
  2. Вывучыць, азнаёміцца з чым-н., падвергнуць разгляду (разм.).

    • П. класічныя творы.

|| незак. прапрацоўваць, .

|| наз. прапрацоўванне, і прапрацоўка, .

прапускны, .

Які служыць для пропуску, праходу куды-н.

  • П. пункт.
  • П. білет.

  • Прапускная здольнасць — магчымасць у вызначаны тэрмін абслужыць, перавезці каго-што ў максімальнай колькасці.

прапусціць, ; зак.

  1. Даць пранікнуць чаму-н. праз што-н.

    • Штора не прапускае святло.
  2. Прыняўшы, абслужыць, апрацаваць і пад.

    • П. праз станцыю трыццаць паяздоў.
  3. Прымусіць прайсці праз што-н.

    • П. праз сепаратар.
  4. Прыняўшы, зрабіць разгляд, ацаніць (разм.).

    • П. артыкул праз аддзел.
  5. Даць дарогу каму-, чаму-н., дазволіць прайсці, праехаць куды-н.

    • П. у парк.
    • П. дзяцей наперад.
  6. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н., прамінуць; прайсці, праехаць міма, не заўважыўшы, празяваўшы што-н.

    • П. два завулкі, а потым завярнуць.
    • Сачыць, каб не п. свой прыпынак.
  7. Дазволіць друкаваць, ставіць на сцэне, дэманстраваць і пад.

    • Выдавецтва не прапусціла дрэнна падрыхтаваны рукапіс.
  8. Не запоўніць якое-н. месца ў чым-н., не заняць час якім-н. дзеяннем.

    • П. радок для прозвішча ў дакуменце.
    • П. адзін сказ.
  9. Не з’явіцца (на сход, заняткі і пад.).

    • П. тыдзень вучобы.
  10. Не скарыстаць што-н., упусціць.

    • Загаварыліся і прапусцілі трамвай.
    • П. зручны момант.
  11. Выпіць (спіртнога; разм.).

    • П. па маленькай.

|| незак. прапускаць, .

|| наз. пропуск, і прапусканне, .