прапусціць, ; зак.

  1. Даць пранікнуць чаму-н. праз што-н.

    • Штора не прапускае святло.
  2. Прыняўшы, абслужыць, апрацаваць і пад.

    • П. праз станцыю трыццаць паяздоў.
  3. Прымусіць прайсці праз што-н.

    • П. праз сепаратар.
  4. Прыняўшы, зрабіць разгляд, ацаніць (разм.).

    • П. артыкул праз аддзел.
  5. Даць дарогу каму-, чаму-н., дазволіць прайсці, праехаць куды-н.

    • П. у парк.
    • П. дзяцей наперад.
  6. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н., прамінуць; прайсці, праехаць міма, не заўважыўшы, празяваўшы што-н.

    • П. два завулкі, а потым завярнуць.
    • Сачыць, каб не п. свой прыпынак.
  7. Дазволіць друкаваць, ставіць на сцэне, дэманстраваць і пад.

    • Выдавецтва не прапусціла дрэнна падрыхтаваны рукапіс.
  8. Не запоўніць якое-н. месца ў чым-н., не заняць час якім-н. дзеяннем.

    • П. радок для прозвішча ў дакуменце.
    • П. адзін сказ.
  9. Не з’явіцца (на сход, заняткі і пад.).

    • П. тыдзень вучобы.
  10. Не скарыстаць што-н., упусціць.

    • Загаварыліся і прапусцілі трамвай.
    • П. зручны момант.
  11. Выпіць (спіртнога; разм.).

    • П. па маленькай.

|| незак. прапускаць, .

|| наз. пропуск, і прапусканне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)