праплысці, ✂ і праплыць, ✂; зак.
-
Плывучы, пераадолець якую-н. адлегласць або мінуць.
- П. пяцьсот метраў.
- П. востраў.
- У паветры праплыў дырыжабль.
-
перан. Прайсці важнай, плаўнай паходкай (разм. жарт.).
- Жанчына праплыла па пакоі.
-
перан. Прайсці, перанесціся, ідучы адно за другім.
- Перад вачамі праплылі малюнкі дзяцінства.
|| незак. праплываць, ✂.
прапрадзед, ✂, м.
Бацька прадзеда ці прабабкі.
прапрасаваць, ✂; зак.
-
Старанна разгладзіць (прасам).
-
Правесці які-н. час, прасуючы (гл. прасаваць 1) што-н.
|| незак. прапрасоўваць, ✂.
прапрацаваць, ✂; зак.
-
Правесці які-н. час, працуючы дзе-н.
-
Вывучыць, азнаёміцца з чым-н., падвергнуць разгляду (разм.).
|| незак. прапрацоўваць, ✂.
|| наз. прапрацоўванне, ✂ і прапрацоўка, ✂.
прапускны, ✂.
Які служыць для пропуску, праходу куды-н.
◊
прапусціць, ✂; зак.
-
Даць пранікнуць чаму-н. праз што-н.
- Штора не прапускае святло.
-
Прыняўшы, абслужыць, апрацаваць і пад.
- П. праз станцыю трыццаць паяздоў.
-
Прымусіць прайсці праз што-н.
-
Прыняўшы, зрабіць разгляд, ацаніць (разм.).
-
Даць дарогу каму-, чаму-н., дазволіць прайсці, праехаць куды-н.
- П. у парк.
- П. дзяцей наперад.
-
Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н., прамінуць; прайсці, праехаць міма, не заўважыўшы, празяваўшы што-н.
- П. два завулкі, а потым завярнуць.
- Сачыць, каб не п. свой прыпынак.
-
Дазволіць друкаваць, ставіць на сцэне, дэманстраваць і пад.
- Выдавецтва не прапусціла дрэнна падрыхтаваны рукапіс.
-
Не запоўніць якое-н. месца ў чым-н., не заняць час якім-н. дзеяннем.
- П. радок для прозвішча ў дакуменце.
- П. адзін сказ.
-
Не з’явіцца (на сход, заняткі і пад.).
-
Не скарыстаць што-н., упусціць.
- Загаварыліся і прапусцілі трамвай.
- П. зручны момант.
-
Выпіць (спіртнога; разм.).
|| незак. прапускаць, ✂.
|| наз. пропуск, ✂ і прапусканне, ✂.