Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прапісаць, ; зак.

  1. Аформіць афіцыйным запісам пражыванне каго-н. дзе-н.

    • П. кватаранта.
  2. Назначыць (якое-н. лякарства або лячэнне) хвораму.

    • П. бром.
    • П. пасцельны рэжым.
  3. Паведаміць у друку пра чые-н. недахопы, дрэнныя ўчынкі і пад. (разм.).

    • П. лайдака ў газеце.
  4. Правесці пэўны час пішучы.

    • Цэлую ноч прапісаў.

|| незак. прапісваць, .

|| наз. прапісванне, і прапіска, .

|| прым. прапісачны, .

прапіска, , ж.

  1. гл. прапісацца, -ць.

  2. Рэгістрацыя месца жыхарства, а таксама адпаведная паметка ў пашпарце.

    • Атрымаць прапіску (таксама перан. асталявацца, замацавацца; разм.).

прапісны, .

  1. Які прызначаны, служыць для прапіскі.

    • П. лісток.
  2. Агульнавядомы, пазбаўлены арыгінальнасці.

  • Прапісная ісціна — усім вядомая, хадульная думка.

прапіты, .

Характэрны для таго, хто п’е многа спіртных напіткаў.

  • П. голас.
  • П. твар.

прапіцца, ; зак. (разм.).

Патраціць усё на п’янства.

|| незак. прапівацца, .

прапіць, ; зак.

  1. Патраціць на выпіўку, п’янства.

    • П. грошы.
  2. Пашкодзіць, страціць у выніку п’янства (разм.).

    • П. голас.
    • П. талент.

|| незак. прапіваць, .

|| наз. прапіванне, і прапіццё, .

праплаваць, ; зак.

Правесці які-н. час плаваючы, у плаванні.

  • П. гадзіну ў рэчцы.

праплакаць, ; зак.

Правесці які-н. час плачучы.

  • Цэлы дзень праплакала.

  • Праплакаць вочы (разм.) — доўгі час аплакваючы каго-, што-н., бядуючы, упасці ў глыбокі смутак.

праплеснець, ; зак.

Заплеснець, пакрыцца цвіллю.

  • Хлеб у мяшку праплеснеў.

праплесціся, ; зак. (разм.).

Прайсці маруднай, вялай паходкай.