прапісаць, ✂; зак.

  1. Аформіць афіцыйным запісам пражыванне каго-н. дзе-н.

    • П. кватаранта.
  2. Назначыць (якое-н. лякарства або лячэнне) хвораму.

    • П. бром.
    • П. пасцельны рэжым.
  3. Паведаміць у друку пра чые-н. недахопы, дрэнныя ўчынкі і пад. (разм.).

    • П. лайдака ў газеце.
  4. Правесці пэўны час пішучы.

    • Цэлую ноч прапісаў.

|| незак. прапісваць, ✂.

|| наз. прапісванне, ✂ і прапіска, ✂.

|| прым. прапісачны, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)