Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

увапхаць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і упхаць.

|| незак. упіхаць, ✂ і упіхваць, ✂.

увапхнуцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і упхнуцца.

  • У. ў перапоўнены аўтобус.

|| незак. упіхацца, ✂ і упіхвацца, ✂.

увапхнуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і упхнуць.

|| незак. упіхаць, ✂ і упіхваць, ✂.

уварвацца, ✂; зак.

Увайсці куды-н. сілай, пераадольваючы перашкоды.

  • У. ў чужую хату.
  • У акно ўварваўся вецер.

|| незак. урывацца, ✂.

уварваць, ✂; зак.

  1. Хуткім рухам вырваць невялікую частку чаго-н.

    • У жменю сена.
    • У. грошай (перан.).
    • У часу для размовы (перан. выкраіць).
  2. Заставіць каго-н. патраціць час, энергію, сілы і пад. (разм.).

    • Колькі ён мне здароўя ўварваў!
  3. Укусіць.

    • Сабака ўварваў за нагу.

|| незак. урываць, ✂.

увартаваць, ✂; зак.

Усцерагчы.

  • У ад злодзеяў.

уварыцца, ✂; зак.

  1. Добра зварыцца.

    • Грыбы ўварыліся.
  2. Паменшыцца ад уварвання.

    • Мяса ўварылася.

|| незак. уварвацца, ✂.

увасабленне, ✂, н.

  1. гл. увасобіць.

  2. чаго. Той (тое), у кім (чым) увасобіліся якія-н. характэрныя рысы.

    • Гэты чалавек — у. дабрыні і сціпласці.

уваскрэсіць, ✂; зак.

  1. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр, ажывіць.

  2. перан. Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.

    • Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.
  3. перан. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.

    • У. вобраз у памяці.

|| незак. уваскрашаць, ✂.

|| наз. уваскрашэнне, ✂.

уваскрэслы, ✂.

  1. У рэлігійных уяўленнях: які ўваскрэс, вярнуўся да жыцця.

  2. Які зноў ажыў, праявіўся з ранейшай сілай.

    • Уваскрэслае ў памяці мінулае.