Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

склюдаваць, ✂; незак.

Секучы ўдоўж, знімаць паверхневы слой (з дрэва).

  • С. сцены.
  • С. дрэва.

|| наз. склюдаванне, ✂.

скляваць, ✂; зак.

Клюючы, з’есці.

  • Куры склявалі пшаніцу.

|| незак. склёўваць, ✂.

склянка, ✂, ж.

  1. У маракоў: паўгадзінны прамежак часу.

    • Шэсць склянак (тры гадзіны).
    • Удар склянак (удары, якія адзначаюць прамежак часу).
  2. мн. У старадаўнім парусным флоце: суднавы пясочны гадзіннік, які вымярае час па паўгадзінах.

|| прым. скляначны, ✂.

скляпаць, ✂; зак.

Злучыць пры дапамозе кляпання.

|| незак. склёпваць, ✂.

|| наз. склёпванне, ✂ і склёпка, ✂.

|| прым. склёпачны, ✂.

скляпеністы, ✂.

Які мае форму скляпення, утварае скляпенне (у 1 знач.).

  • Скляпеністая столь.

скляпенне, ✂, н.

  1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання.

    • Гатычнае с.
  2. Падвальнае памяшканне.

склясці, ✂; зак.

Падвергнуць праклёну, праклясці.

  • С. чалавека.