склянка, , ж.

  1. У маракоў: паўгадзінны прамежак часу.

    • Шэсць склянак (тры гадзіны).
    • Удар склянак (удары, якія адзначаюць прамежак часу).
  2. мн. У старадаўнім парусным флоце: суднавы пясочны гадзіннік, які вымярае час па паўгадзінах.

|| прым. скляначны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)