Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дужацца, ; незак. (разм.).

Мерацца сілай, бароцца.

  • Хлопцы збіраюцца і пачынаюць д.

|| наз. дужанне, .

дужка, , ж.

  1. гл. дуга.

  2. Знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).

    • Круглыя дужкі.
    • Квадратныя дужкі.
    • Фігурныя дужкі.
    • Узяць у дужкі.
    • Вынесці за дужкі.
    • Раскрыць дужкі.
  3. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.

    • Д. замка.

|| прым. дужачны, .

дужы, .

Які валодае вялікай фізічнай сілай.

  • Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж (прыказка).

|| наз. дужасць, .

  • Прыродная д.

дужэць, ; незак. (разм.).

Станавіцца дужэйшым, набірацца сіл.

  • Хлопчык рос і дужэў.

дула, , н.

Выхадная адтуліна канала ствала агнястрэльнай зброі, а таксама сам ствол.

  • Д. нагана.

|| прым. дульны, .

дуліна, , ж. (абл.).

Грушавае дрэва і плод, тое, што і дуля (у 1 знач.).

дуля, , ж.

  1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з акруглымі прадаўгаватай формы пладамі, а таксама плод гэтага дрэва (абл.).

    • Бабуля частавала нас смачнымі дулямі.
  2. Кукіш, фіга (разм. груб.).

    • Даць, паказаць дулю.

дума1, , ж.

  1. Роздум, разважанне.

    • Думу думаць.
  2. Жанр украінскай гістарычнай народнай песні.

    • Казацкія думы.

дума2, , ж.

Назва розных органаў цэнтральнага, а таксама мясцовага кіраўніцтва ў Расіі.

  • Дзяржаўная д.
  • Баярская д.
  • Гарадская д.

|| прым. думны, і думскі, .

  • Думныя баяры.
  • Думскі дэпутат.

думацца, ; безас.; незак.

  1. Уяўляцца ў думках, здавацца.

    • Мне думаецца, што ўсё будзе добра.
  2. Аб магчымасці абдумвання, разважання.

    • У дарозе добра думаецца.