Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галера, ✂, ж.

Старадаўняе драўлянае мнагавёсельнае судна, на якім у Заходняй Еўропе веслярамі былі катаржнікі.

|| прым. галерны, ✂.

галерэя, ✂, ж.

  1. Вузкае крытае памяшканне, якое злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

    • Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.
  2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

    • Г. запоўнена гледачамі.
  3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

  4. перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

    • Г. станоўчых вобразаў у рамане.

◊

  • Карцінная галерэя — музей, памяшканне для выстаўкі карцін.

|| прым. галерэйны, ✂.

галета, ✂, ж.

Плоскі сушаны праснак, а таксама пячэнне з прэснага цеста.

|| памянш. галетка, ✂.

галец, ✂, м.

  1. Невялікая рачная рыбка сямейства карпавых.

  2. Марская рыба сямейства ласасёвых.

галець, ✂; незак.

  1. Выглядаць пустым, голым.

    • Галела поле пад восень.
  2. Знаходзіцца ў бедным стане, жыць бедна.

галеча, ✂, ж.

Адсутнасць сродкаў для жыцця; беднасць.

галечнік, ✂, м.

Горная парода з рачной або марской галькі.

галёкаць, ✂; незак. (разм.).

Моцна крычаць, пераклікаючыся ў лесе.

|| наз. галёканне, ✂.

галёнка, ✂, ж.

Частка нагі ад калена да ступні.

|| прым. галёначны, ✂.

галёнкаступнёвы, ✂:

  • галёнкаступнёвы сустаў — які злучае косці галёнкі і ступні.