Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ва́рыва, ✂, н. (разм.).

Вараная рэдкая страва.

вары́цца, ✂; незак.

  1. Гатавацца кіпячэннем на агні.

    • Булён варыцца.
    • Бульба варыцца.
    • В. у сваім (уласным) саку (перан. жыць або працаваць, не падтрымліваючы сувязі з іншымі, не выкарыстоўваючы іх вопыту).
  2. Падвяргацца апрацоўцы шляхам кіпячэння, плаўлення.

    • Клей варыцца.
    • Сталь варыцца.

|| зак. зварыцца, ✂.

вары́ць, ✂; незак.

  1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні.

    • В. бульбу.
    • В. абед.
  2. Вырабляць што-н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад.

    • В. мыла.
    • В. шкло.
  3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак.

    • В. сталь.

◊

  • Галава варыць у каго (разм.) — пра кемлівага, разумнага чалавека.

|| зак. зварыць, ✂.

|| наз. варка, ✂ і варэнне, ✂.

|| прым. варачны, ✂.

  • В. цэх.

варыя́нт, ✂, м.

  1. Відазмяненне, разнавіднасць.

    • Праект у двух варыянтах.
    • Дэбютны в. (у шахматах).
  2. Розначытанне ў тэксце.

    • Выданне твораў Пушкіна з варыянтамі.

варыя́цыя, ✂, ж.

  1. Варыянт (у 1 знач. і кніжн.).

  2. Відазмяненне музыкальнай тэмы (у 2 знач.).

    • Тэма з варыяцыямі.

|| прым. варыяцыйны, ✂.

  • Варыяцыйнае вылічэнне (адна з галін матэматычнага аналізу).

варэ́нікі, ✂, м.

Від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом.

  • В. з вішнямі.

варэ́нне, ✂, н.

Ягады, фрукты, звараныя з цукрам, мёдам.

  • Яблычнае в.

вар’ява́цца, ✂; незак.

Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці.

|| зак. узвар’явацца, ✂ і развар’явацца, ✂.

вар’ява́ць, ✂; незак.

Раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства.

|| зак. узвар’яваць, ✂.

вар’я́т, ✂, м.

  1. Псіхічна хворы чалавек.

  2. Пра таго, хто дзейнічае безразважна; шалёны лаянк.).

|| ж. вар’ятка, ✂.