Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валлё, ✂, н.

Пашыраная частка стрававода ў птушак, насякомых, малюскаў, дзе папярэдне перапрацоўваецца ежа.

|| прым. валлёвы, ✂.

валля́к, ✂, м.

  1. Павелічэнне шчытападобнай залозы.

  2. Тое, што і валлё.

|| прым. валляковы, ✂.

вало́даць, ✂; незак.

  1. Мець у сваёй уласнасці, уладаць.

    • В. маёмасцю.
  2. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

    • Адна думка ўвесь час валодае ім.
    • З. чым.
    • Умець, мець магчымасць карыстацца чым-н., дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.
    • В. зброяй.
    • Не в. левай рукой.
    • В. пяром (умець добра пісаць).
    • В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх).
    • В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах).

|| наз. валоданне, ✂.

вало́к, ✂, м.

Доўгая града згрэбенага сена, збажыны і пад.

  • Зграбаць сена ў валкі.

вало́скі:

  • валоскі арэх — грэцкі арэх.

вало́ссе, ✂, н., зб.

  1. Шэрсць, волас жывёлы.

  2. Валасы (разм.).

вало́шка, ✂, ж.

Травяністая расліна сямейства складанакветкавых, якая расце ў жыце і іншых злаках, і цвіце сінімі кветкамі, васілёк.

|| прым. валошкавы, ✂.

  • Валошкавыя вочы (сінія, колеру валошкі).

валтарні́ст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на валторне.

валто́рна, ✂, ж.

Медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.

|| прым. валторнавы, ✂.

валту́зіцца, ✂; незак. (разм.).

  1. Рабіць бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога-н. становішча.

    • Дзеці валтузяцца.
  2. Доўга займацца якой-н. справай, важдацца.

    • Няма часу цяпер з гэтым в.