вало́даць,
-
Мець у сваёй уласнасці, уладаць.
- В. маёмасцю.
-
перан. , кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.- Адна думка ўвесь час валодае ім.
- З. чым.
- Умець, мець магчымасць карыстацца чым
-н. , дзейнічаць пры дапамозе чаго-н. - В. зброяй.
- Не в. левай рукой.
- В. пяром (умець добра пісаць).
- В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх).
- В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах).
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)