Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

або́рка​1, ✂, ж.

Невялікая, тонкая вяровачка; шпагаціна.

  • Перавязаць пакунак аборкай.

або́рка​2, ✂, ж.

Палоска матэрыі, прышытая складкамі ці зборкамі на адзенні.

  • Сукенка з аборкамі.

або́рка​3, ✂, ж. (спец.).

Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога-н. малюнка, табліцы і пад.

  • Тэкст у аборку.

або́рт, ✂, м.

Дачаснае адвольнае або штучнае спыненне цяжарнасці, выкідыш.

або́чны, ✂.

Які знаходзіцца ўбаку ад дарогі.

  • Ішлі абочнымі сцежкамі.

або́чына, ✂, ж.

Бакавая частка, край дарогі, пуці і пад.

  • З’ехаць на абочыну.

абпа́ліна, ✂, ж.

Абпаленае месца.

  • Сасна з абпалінай.

абпалі́ць, ✂; зак.

  1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца з усіх бакоў.

    • Маланка абпаліла ствол елкі.
  2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. агнём.

    • А. гаршкі.

|| незак. абпальваць, ✂.

|| наз. абпальванне, ✂ і абпал, ✂.

  • Абпал цэглы.

абпа́льны, ✂, (спец.).

Які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай, прызначаны для абпальвання.

  • Абпальныя печы.

абпа́льшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па абпальванню.

  • А. вапны.

|| ж. абпальшчыца, ✂.