Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стэарын, , м.

Белае або жаўтаватае арганічнае рэчыва, якое ідзе на выраб свечак, а таксама ўжываецца ў мылаварэнні і іншых галінах тэхнікі.

|| прым. стэарынавы, .

стэк, , м.

Пругкая плётка, якая выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.

  • Кавалерыйскі с.

стэлаж, , м.

  1. Рад паліц, размешчаных адна над адной.

    • Кніжныя стэлажы.
  2. Прыстасаванне для захоўвання чаго-н. у вертыкальным становішчы.

    • Паставіць вёслы ў стэлажы.

|| прым. стэлажны, .

стэнаграма, , ж.

Стэнаграфічны запіс.

|| прым. стэнаграмны, .

стэнаграфаваць, ; незак.

Рабіць стэнаграфічны запіс чаго-н.

|| зак. застэнаграфаваць, .

|| наз. стэнаграфаванне, .

стэнаграфістка, , ж.

Спецыялістка па стэнаграфічным запісе.

|| м. стэнограф, і стэнаграфіст, .

стэнаграфія, , ж.

Спосаб хуткага запісу вуснай мовы пры дапамозе асобых знакаў.

|| прым. стэнаграфічны, .

стэнакардыя, , ж.

Адна з форм ішэмічнай хваробы сэрца, захворванне сардэчных артэрый.

|| прым. стэнакардычны, .

стэнд, , м.

  1. Шчыт, стойка, на якія выстаўляюцца прадметы для азнаямлення.

    • Стэнды з кнігамі.
  2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын.

    • Кантрольна-праверачны с.
  3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях-талерачках.

|| прым. стэндавы, .

стэп, , м.

Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату з травяністай расліннасцю.

|| прым. стэпавы, .