Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гахаць, ✂ і гахкаць, ✂; незак. (разм.).

З сілай удараць, суправаджаючы ўдар выкрыкам слова «гах!»

|| аднакр. гахнуць, ✂.

гахнуцца, ✂; зак. (разм.).

Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што -н.

  • Г. галавой аб дзверы.

гаціць, ✂; незак.

Рабіць гаць, пакрываць гаццю.

  • Г. балота.

|| зак. загаціць, ✂.

гаць, ✂, ж.

  1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

  2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прым. гацевы, ✂.

гашаны, ✂.

Падвергнуты гашэнню.

  • Гашаныя маркі.
  • Гашаная вапна (атрыманая шляхам падлівання вады ў вапну).

гашыш, ✂, м.

Наркатычны сродак з індыйскіх канапель.

  • Курыць г.

|| прым. гашышны, ✂.

гашэтка, ✂, ж.

Прыстасаванне для спуску курка.

  • Націснуць на гашэтку.

|| прым. гашэтачны, ✂.

гаючы, ✂.

Карысны для здароўя, здольны вылечваць хваробы.

  • Гаючая вада.

|| наз. гаючасць, ✂.

гойсаць, ✂ і гайсаць, ✂; незак. (разм.).

Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца; бегаць, раз’язджаць у пошуках каго-, чаго-н.

  • Г. па магазінах.

|| наз. гойсанне, ✂ і гайсанне, ✂.