Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гаўбіца, ✂, ж.

Артылерыйская гармата для навеснай стральбы па закрытых цэлях.

  • Лёгкая г.

|| прым. гаўбічны, ✂.

гаўкала, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. Пра сабаку, які дакучае брэхам.

  2. Пра сварлівага чалавека (пагард.).

гаўкаць, ✂; незак.

  1. Брахаць (пра сабаку).

  2. перан. Паклёпнічаць, нагаворваць (пра зламысных людзей; разм.).

|| аднакр. гаўкнуць, ✂.

|| наз. гаўканне, ✂.

гаўптвахта, ✂, ж.

  1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых.

    • Пасадзіць на гаўптвахту.
  2. Каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула (уст.).

|| прым. гаўптвахтавы, ✂.

гафрыраваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) рады паралельных складак на чым-н. (метале, тканіне, паперы і пад.).

  • Г. каўнер.

|| наз. гафрыраванне, ✂ і гафрыроўка, ✂.

|| прым. гафрыравальны, ✂ і гафрыровачны, ✂.

гафрыроўка, ✂, ж.

  1. гл. гафрыраваць.

  2. Рад паралельных хвалепадобных складак на чым-н.

гафрэ, ✂.

  1. нескл., н. Складкі, цвёрда запрасаваныя і закладзеныя з выгінам.

  2. нязм. Пра выраб: з такімі складкамі.

    • Спадніца г.

гафт, ✂, м.

Від ажурнай вышыўкі.

гафтаваць, ✂; незак.

Рабіць узор на чым-н. спецыяльным відам ажурнай вышыўкі.

|| зак. выгафтаваць, ✂.

|| наз. гафтаванне, ✂.

гафтачка, ✂, ж.

Пятля ў вопратцы для апліка.