Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стылізаваць, ✂; зак. і незак.

Надаць (надаваць) чаму-н. прыкметы, рысы якога-н. стылю, выбранага за ўзор.

  • С. арнамент.

|| наз. стылізацыя, ✂.

стылізатар, ✂, м.

Чалавек, які займаецца стылізацыяй.

|| прым. стылізатарскі, ✂.

стылізацыя, ✂, ж.

  1. гл. стылізаваць.

  2. Твор, якому нададзены характэрныя рысы пэўнага стылю.

стыліст, ✂, м.

Чалавек, які валодае майстэрствам літаратурнага стылю, піша добрым стылем.

|| ж. стылістыка, ✂.

стылістыка, ✂, ж.

Навука аб стылях мовы, а таксама раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае стылі мастацкіх твораў.

|| прым. стылістычны, ✂.

стыль​1, ✂, м.

  1. Сукупнасць характэрных рыс, блізкасць выразных мастацкіх прыёмаў і сродкаў, што абумоўліваюць сабой адзінства якога-н. напрамку ў творчасці.

    • Нацыянальны с. у жывапісе.
    • Архітэктурныя стылі.
  2. Метад, сукупнасць прыёмаў якой-н. работы, дзейнасці, паводзін.

    • С. кіраўніцтва.
    • Вольны с. плавання.
  3. Сукупнасць прыёмаў выкарыстання моўных сродкаў для выказвання тых ці іншых ідэй, думак у розных умовах маўленчай практыкі.

    • С. Івана Мележа.
    • Публіцыстычны с.
    • Навуковы с.

|| прым. стылістычны, ✂ і стылявы, ✂.

  • Стылістычныя памылкі.
  • Стылістычны прыём.
  • Стылявыя катэгорыі.
  • Стылявая дасканаласць.

стыль​2, ✂, м.

Спосаб летазлічэння.

  • Стары с. (так зв. юліянскі каляндар).
  • Новы с. (так зв. грыгарыянскі каляндар).
  • Першага студзеня па новаму стылю.

стыльны, ✂.

Вытрыманы ў якім-н. пэўным стылі 1 (у 1 і 2 знач.).

  • Стыльная мэбля.
  • Стыльнае плаванне.

|| наз. стыльнасць, ✂.

стыляга, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Малады чалавек, які слепа ганяецца за крыклівай модай адзення.

|| прым. стыляжны, ✂.

стыляжнічаць, ✂; незак. (разм.).

Паводзіць сябе як стыляга.

|| наз. стыляжніцтва, ✂.