стыль1,
-
Сукупнасць характэрных рыс, блізкасць выразных мастацкіх прыёмаў і сродкаў, што абумоўліваюць сабой адзінства якога
-н. напрамку ў творчасці.- Нацыянальны с. у жывапісе.
- Архітэктурныя стылі.
-
Метад, сукупнасць прыёмаў якой
-н. работы, дзейнасці, паводзін.- С. кіраўніцтва.
- Вольны с. плавання.
-
Сукупнасць прыёмаў выкарыстання моўных сродкаў для выказвання тых ці іншых ідэй, думак у розных умовах маўленчай практыкі.
- С. Івана Мележа.
- Публіцыстычны с.
- Навуковы с.
||
- Стылістычныя памылкі.
- Стылістычны прыём.
- Стылявыя катэгорыі.
- Стылявая дасканаласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)