Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сціплы, .

  1. Стрыманы, не схільны падкрэсліваць свае заслугі, справы, не хвалько.

    • С. працаўнік.
  2. Стрыманы ў паводзінах, учынках, просты і прыстойны.

    • С. чалавек.
    • Сціплая мэбля.
    • Сціпла (прысл.) апранацца.
  3. перан. Абмежаваны, нязначны, невялікі, якога ледзь хапае.

    • Сціплая зарплата.
    • Сціплыя вынікі працы.

|| наз. сціпласць, .

сцірта, , ж.

Вялікі стог сена, саломы, снапоў збожжа і пад., прызначаны для захавання пад адкрытым небам.

  • Салома ў сціртах.

|| прым. сціртавы, .

сціртаваць, ; незак.

Складваць у сцірты.

|| зак. засціртаваць, .

|| наз. сціртаванне, .

|| прым. сціртавальны, .

сціслы, .

  1. Выкладзены коратка, лаканічны.

    • Сціслая характарыстыка каго-, чаго-н.
  2. Кароткі ў часе.

    • У сціслыя тэрміны.
  3. Спорны, дробны, з невялікімі прамежкамі паміж літарамі, словамі (пра почырк, тэкст).

|| наз. сцісласць, .

сціснуцца, ; зак.

  1. Зменшыцца ў аб’ёме пад націскам.

    • Спружына сціснулася.
  2. Сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца.

    • Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.
  3. Сабрацца ў камяк, сагнуцца.

    • С. ад нечаканасці.
    • С. ад страху.
  4. перан. Адчуць унутраны цяжар (у горле, грудзях).

    • Сэрца сціснулася ад жалю.

|| незак. сціскацца, .

|| наз. сцісканне, .

сціснуць, ; зак.

  1. Ціскам зменшыць аб’ём чаго-н., шчыльна злучыць што-н.

    • С. спружыну.
  2. Моцна ахапіць каго-, што-н., здушыць.

    • С. у абдымках.
    • С. у чарзе.
    • Боль сціснуў сэрца (перан.).
  3. Шчыльна злучыўшы, прыціснуць адно да аднаго.

    • С. зубы.

|| незак. сціскаць, .

|| наз. сцісканне, .

сціхнуць, ; зак.

  1. Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.

    • Крокі сціхлі.
    • Гул аўтобуса сціх.
  2. Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

    • К вечару вецер сціх.
  3. Суняцца (пра боль і пад.).

    • Зубны боль сціх.
  4. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.

    • Гутарка пад акном сціхла.
    • Дзеці сціхлі.

|| незак. сціхаць, .

сцішыцца, ; зак.

  1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).

    • Рух машыны сцішыўся.
  2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.

    • У зале сцішыліся гукі акардэона.
    • Перад навальніцай усё сцішылася.
  3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.

    • Дзіця паплакала і сцішылася.
  4. Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

    • Раніцай дождж сцішыўся.
  5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.

    • Мора к вечару сцішылася.

|| незак. сцішвацца, і сцішацца, .

сцішыць, ; зак.

  1. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.

    • Машына сцішыла ход.
    • С. хуткасць матацыкла.
  2. Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.

    • С. дзіця.
  3. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.

    • С. боль.
    • С. гнеў (прыглушыць).

|| незак. сцішаць, .

сцішэць, ; зак.

  1. Пра гукі, шумы: перастаць чуцца, стаць нячутным.

    • Рыканне кароў сцішэла.
    • У лесе сцішэла (безас.).
  2. Супакоіцца, перастаць перажываць, хвалявацца і пад.

    • Вярнуўся сын і маці сцішэла (супакоілася).
  3. Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле, аслабець.

    • Снег сцішэў.
    • Мора сцішэла (супакоілася).
  4. Крыху ўціхнуць, перастаць (пра боль).

    • Боль зубоў сцішэў.