сцішыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).

    • Рух машыны сцішыўся.
  2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.

    • У зале сцішыліся гукі акардэона.
    • Перад навальніцай усё сцішылася.
  3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.

    • Дзіця паплакала і сцішылася.
  4. Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

    • Раніцай дождж сцішыўся.
  5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.

    • Мора к вечару сцішылася.

|| незакончанае трыванне: сцішвацца і сцішацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)