сціхнуць,
-
Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.
- Крокі сціхлі.
- Гул аўтобуса сціх.
-
Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.
- К вечару вецер сціх.
-
Суняцца (пра боль
і пад. ).- Зубны боль сціх.
-
Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.
- Гутарка пад акном сціхла.
- Дзеці сціхлі.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)