сцішэць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пра гукі, шумы: перастаць чуцца, стаць нячутным.

    • Рыканне кароў сцішэла.
    • У лесе сцішэла (безасабовая форма).
  2. Супакоіцца, перастаць перажываць, хвалявацца і пад.

    • Вярнуўся сын і маці сцішэла (супакоілася).
  3. Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле, аслабець.

    • Снег сцішэў.
    • Мора сцішэла (супакоілася).
  4. Крыху ўціхнуць, перастаць (пра боль).

    • Боль зубоў сцішэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)