Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

страта...2.

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да паслядоўнасці фарміравання горных парод, напр. стратавулкан, стрататып.

стратанаўт, , м.

Чалавек, які ажыццяўляе палёты ў стратасферу.

стратастат, , м.

Аэрастат для палётаў у стратасферу.

|| прым. стратастатны, .

стратасфера, , ж. (спец.).

Верхні слой зямной атмасферы, які знаходзіцца над трапасферай.

|| прым. стратасферны, .

стратны, .

Які вядзе да страты.

  • Стратнае гаспадаранне.

|| наз. стратнасць, .

стратэг, , м.

Чалавек, які валодае стратэгіяй, знаўца стратэгіі (у 1 і 2 знач.).

  • С. рэвалюцыі (перан. вопытны палітычны і рэвалюцыйны дзеяч; высок.).

стратэгічны, .

  1. гл. стратэгія.

  2. перан. Аб спартыўнай гульні: такі, у якім асобныя камбінацыі падпарадкаваны загадзя абдуманаму плану.

    • Шахматы — стратэгічная гульня.

стратэгія, , ж.

  1. Навука правядзення вайны, майстэрства вядзення вайны.

    • Тэорыя ваеннай стратэгіі.
    • Лекцыі па стратэгіі.
  2. перан. Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой, а таксама наогул майстэрства планавання кіраўніцтва, заснаванага на правільных і далёка разлічаных прагнозах.

    • С. навуковага пошуку.

|| прым. стратэгічны, .

  • Стратэгічныя рэзервы.
  • Стратэгічныя наступальныя дзеянні фронту.
  • Стратэгічная сыравіна (якая мае ваеннае значэнне).

страус, , м.

Самая буйная афрыканская птушка атрада бегуноў з прыгожым апярэннем.

|| прым. страусавы, .

  • Страусавая палітыка (перан. баязлівае імкненне ўхіліцца ад рашэнняў).

страусяня, і страусянё, , н.

Птушаня страуса, маленькі страус.