стратэгія назоўнік | жаночы род

  1. Навука правядзення вайны, майстэрства вядзення вайны.

    • Тэорыя ваеннай стратэгіі.
    • Лекцыі па стратэгіі.
  2. пераноснае значэнне: Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой, а таксама наогул майстэрства планавання кіраўніцтва, заснаванага на правільных і далёка разлічаных прагнозах.

    • С. навуковага пошуку.

|| прыметнік: стратэгічны.

  • Стратэгічныя рэзервы.
  • Стратэгічныя наступальныя дзеянні фронту.
  • Стратэгічная сыравіна (якая мае ваеннае значэнне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)