Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сорамна, у знач. вык.

Пра пачуццё сораму, што адчувае хто-н.

  • С. за сябе.

сорга, нескл., н.

Паўднёвая травяністая расліна з мяцёлкавым суквеццем, ужываецца для ежы, на корм і для тэхнічных патрэб.

|| прым. соргавы, .

сорт, , м.

  1. Тое, што і гатунак.

    • Першы с. (таксама перан. пра што-н. вельмі добрае).
    • Мука першага сорту.
  2. Разнавіднасць якой-н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі-н. каштоўнымі якасцямі.

    • Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

|| прым. сартавы, .

сортнасць, , ж. (спец.).

  1. Тое, што і гатунковасць.

  2. Прыналежнасць да высокага або каштоўнага сорту (пра культурныя расліны).

    • С. пшаніцы.

сортны, , (спец.).

  1. Тое, што і гатунковы (гл. гатунак).

  2. Высокага сорту.

    • Сортнае насенне пшаніцы.

сос1, выкл.

Міжнародны радыёсігнал пра бедства суднаў ці самалётаў (бесперапыннае паўтарэнне трох кароткіх і трох доўгіх сігналаў па азбуцы Морзэ, пераасэнсаваны англійскі выраз Sаvе Оur Sоuls, што азначае «ратуйце нашы душы»).

сос2, , м. (разм.).

Нікацінавая смала, якая збіраецца пасля курэння ў цыбуку люлькі.

  • Ён прапах сосам, што за паўвярсты чуваць.

соска, , ж.

Полы гумавы наканечнік у выглядзе саска, праз які дзіця ссе з бутэлькі малако.

|| памянш. сосачка, .

|| прым. сосачны, .

сослепу, прысл.

Нічога не бачачы з-за слепаты.

  • С. не трапіў у дзверы.

сосмеху, прысл.

Ад вялікага смеху.

  • Паміраць с.