Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скурка, ✂, ж.

  1. гл. скура.

  2. Невялікая вырабленая шкура жывёлы (для пашыву шапак, каўняроў і пад.).

  3. Верхняе покрыва, абалонка пладоў.

    • С. памідора.

скурнік, ✂, м.

  1. Той, хто займаецца вырабам скур.

  2. Урач па хваробах скуры (разм.).

скурчыцца, ✂; зак.

  1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца.

    • С. ад холаду.
  2. Падагнуцца, сагнуцца.

    • Пальцы на нагах скурчыліся.
  3. Зрабіцца няроўным; скрывіцца, выгнуцца.

    • Лісце ад марозу скурчылася.

|| незак. скурчвацца, ✂.

скурчыць, ✂; зак.

  1. Сагнуць, падагнуць.

    • С. ногі.
  2. Звесці курчам.

    • Хвароба скурчыла пальцы.
    • Раптам мяне скурчыла (безас.).

|| незак. скурчваць, ✂.

|| наз. скурчванне, ✂.

скурысты, ✂.

Які мае скуру або з паверхняй, падобнай на скуру.

  • Скурыстае лісце.
  • Скурыстая перапонка.
  • Скурыстая чарапаха (з целам, пакрытым скурай).

скурыцца, ✂; зак.

Зрасходавацца пры курэнні; дакурыцца.

  • Папяроса скурылася.

|| незак. скурвацца, ✂.

скурыць, ✂; зак.

Курачы, зрасходаваць; дакурыць.

  • С. цыгарэту.

|| незак. скурваць, ✂.

|| наз. скурванне, ✂.

скусаць, ✂; зак.

Моцна пакусаць, укусіць у многіх месцах.

  • Мяне скусалі камары.

|| незак. скусваць, ✂.

|| наз. скусванне, ✂.

скусіць, ✂; зак. (разм.).

Адкусіць зверху частку чаго-н.

  • Рыба скусіла чарвяка.

|| незак. скусваць, ✂.

|| наз. скусванне, ✂.

скутэр, ✂, м.

Аднамесная спартыўная лодка з падвесным маторам.

|| прым. скутэрны, ✂.