Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарбаносы, ✂.

  1. Пра чалавека: які мае нос з гарбінкай.

  2. Пра жывёл: з выпуклай верхняй лініяй морды.

    • Т. лось.

|| наз. гарбаносасць, ✂.

гарбар, ✂, м.

Работнік гарбарнай вытворчасці.

гарбарны, ✂.

Які мае адносіны да вырабаў са шкур і гандлю імі.

  • Т. завод.
  • Гарбарныя вырабы.

гарбарня, ✂, ж.

Майстэрня па вырабу шкур; гарбарны завод.

гарбата, ✂, ж. (уст.).

Чай.

гарбаты, ✂.

  1. Які мае горб (у 1 знач.).

    • Гарбатага (наз.) магіла выправіць (прыказка пра таго, чые недахопы нельга выправіць).
  2. Крута сагнуты.

    • Т. нос.

|| наз. гарбатасць, ✂.

гарбаціцца, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і горбіцца.

  • Т. пры хадзьбе.

|| зак. згарбаціцца, ✂.

гарбаціць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і горбіць.

  • Т. спіну.

|| зак. згарбаціць, ✂.

гарбець, ✂; незак. (разм.).

Старанна, настойліва працаваць над чым-н.; карпець.

  • Г. над дысертацыяй.

гарбіна, ✂, ж.

Акруглы выступ на чым-н., выпукласць.

|| памянш. гарбінка, ✂.

  • Нос з гарбінкай.